Беларускія турфірмы зноў прапаноўваюць аўтобусныя туры ў Балгарыю. На гэта звярнулі ўвагу ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый. У турфірмах кажуць, што аўтобусныя туры ў Балгарыю з Менска на сёння — гэта адзін з найлепшых варыянтаў бюджэтна адпачыць на моры.
Балгарыя з гэтага года ўвайшла ў Шэнгенскую зону і пачала выдаваць беларусам шэнгенскія візы. Пад паездкі турфірмы дапамагаюць з яе атрыманнем. Кошт візы для дарослых грамадзян Беларусі складае 60 еўра, для дзяцей да 12 гадоў — 25 еўра. За 10-дзённы адпачынак на моры з выездам аўтобусам з Менска турфірмы просяць ад 560 еўра. Мяркуецца, што маршрут пройдзе праз Польшчу, Славакію, Венгрыю і Румынію.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ogotour.com.ua