BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Беларускія вандроўкі» прайшліся праз беластоцкія Баяры

Праект «Беларускія вандроўкі» арганізаваў 26 красавіка экскурсію па беластоцкім раёне Баяры.

Чым цікавы гэты раён у Беластоку, распавядае Дар’я Палынская, адна з арганізатарак «Беларускіх вандровак»:

-Раён Баяраў – ён вельмі важны і цікавы, таму што гэта класная гісторыя і супрацьстаяння, і захавання культурнай спадчыны. Тут няма нічога суперунікальнага і цікавага, на першы погляд. І калі чалавек ходзіць самастойна, без ведання гэтых гісторый, ці будзе гэта яму цікава. Але калі трошачкі пачытаць, то знойдзем шмат адсылак і да беларускай гісторыі, і да нараджэнцаў Беларусі, тут можна знайсці іх карані.

Па словах Дар’і, прадстаўнікі праекта ўжо хутка распачнуць новыя экскурсіі па цікавых месцах Беластока:

-Мы бачым, што людзі цікавяцца экскурсіямі, і вельмі стараемся выпрацаваць графік. З новага плануюцца маршруты на Дайліды, таксама маршрут па крымінальным Беластоку. Абавязкова паўторым нашыя маршруты з пачастункамі, з бузай. Паўторым маршруты па цэнтры, па Браніцкіх. Планаў вельмі шмат.

Прадстаўнікі «Беларускіх вандровак» раяць сачыць за праектам ў сацыяльных сетках ці тэлефанаваць ім асабіста, каб даведацца пра эксурсіі па новых і цікавых месцах ў Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя