Міністэрства замежных спраў Германіі запусціла партал для электроннага анлайн-афармлення заявак на атрыманне доўгатэрміновых нацыянальных нямецкіх віз, паведамляе DW.

Анлайн-заяўку можна падаць як на студэнцкую, так і на працоўную візу, Blaue Karte, ды іншыя тыпы доўгатэрміновых віз. Паслуга стала даступная з 1 студзеня. Ёй можна скарыстацца ў 167 прадстаўніцтвах Германіі па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі.
Пры гэтым анлайн-заяўка недаступная, напрыклад, у такіх краінах, як Расея, Украіна, Казахстан, Грузія, Таджыкістан.