Беларусы могуць атрымліваць фінскія візы. Праўда, у візавых цэнтрах у Расеі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Кабінета ў Латвіі і Эстоніі Віталь Малчанаў:
-Важная навіна для беларусаў, якія раней спрабавалі атрымаць фінскую візу, і сутыкаліся з праблемамі. З 24 сакавіка беларусы могуць часова падаваць дакументы на фінскую візу ў візавых цэнтрах у Расеі. Гэтае рашэнне дапаможа тым, хто плануе запытаць візу па працы, па вучобе, да блізкіх сваякоў, і так далей.
Гэтае рашэнне стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням Згуртавання Беларусаў у Фінляндыі і Офіса Святланы Ціханоўскай, дадаў Віталь Малчанаў.
Беларускае Радыё Рацыя






