BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы сталі часцей ездзіць у Расею

Паводле дадзеных ФСБ, летась колькасць паездак беларусаў у Расею павялічылася болей чым на 25%, а агулам замежных грамадзян стала ездзіць туды на 8% больш у параўнанні з 2023 годам.

Фота: atorus.ru

Грамадзяне Беларусі летась перасеклі мяжу з Расеяй 520 тысяч разоў. Гэта найвышэйшы рост сярод суседніх з Расеяй краін, за выключэньнем Кітая, колькасць паездак грамадзян якога вырасла болей чым на 113%.

ФСБ улічвае перасячэнні мяжы з рознымі мэтамі: праца, вучоба, турызм, дзелавыя паездкі, прыватныя візыты і пераезд на ПМЖ. Расея застаецца ключавым напрамкам для беларусаў, дзякуючы адсутнасці візавага рэжыму і эканамічным сувязям, зазначае “Свабода”.