BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беларусы ўвайшлі ў дзясятку іншаземцаў, якія найчасцей уязджалі ў Грузію ў 2024 годзе

У Міністэрстве ўнутраных справаў Грузіі паведамілі, што ў 2024 годзе сярод тых, хто ўязджаў і выязджаў, сама больш было грамадзян Расеі.

Здымак ілюстрацыйны / Giorgi Abdaladze

Згодна з лічбамі ведамства, паток расейцаў летась стаў рэкордным — колькасць уездаў грамадзян Расеі склала  амаль 2 мільёны і амаль столькі выездаў.

Грамадзяне Беларусі ўязджалі на тэрыторыю Грузіі 180 284 разы і выязджалі 180 231 раз — гэта 9-е месца сярод усіх іншаземцаў, якія перасякалі грузінскую мяжу.

Усяго ў 2024 годзе іншаземцы ўязджалі ў Грузію 7 423 435 разоў, з іх 16% з мэтай транзіту, а амаль 52% іншаземных грамадзян заставаліся ў краіне на 24 гадзіны і больш.

На другім пасля расейцаў месцы грамадзяне Турэччыны, на трэцім — Арменіі, на чацвёртым і пятым — адпаведна грамадзяне краін Еўразвязу і Ізраілю.