
З 1 кастрычніка беларусы змогуць прыляцець на Шры-Ланку без афармлення візы, піша мясцовае выданне News Wire.
Бязвізавы рэжым увялі для грамадзян 35 краін. З іх 12 знаходзяцца ў Еўропе, і Беларусь — адна з іх. Раней за аднаразовую 30-дзённую візу трэба было заплаціць 50 даляраў. Бязвізавы перыяд будзе доўжыцца паўгода. Усяго некалькі месяцаў таму працэдуру атрымання візы Шры-Ланкі для беларусаў наадварот ускладнілі.
З 1 траўня для большасці катэгорый падарожнікаў адмянілі опцыю атрымання “візы па прыбыцці”. Гэта значыць, беларусаў адправілі за візамі ў візавыя цэнтры. Але з 1 кастрычніка можна будзе проста прыляцець на адпачынак і не думаць пра афармленне дакументаў.






