BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беластоцкі Святочны Кірмаш штодня чакае на гасцей

Беластоцкі Святочны Кірмаш — гэта месца, якое штогод прыцягвае натоўпы жыхароў, што жадаюць акунуцца ў перадкалядную атмасферу. Сёлета кірмаш адбываецца ў чацвёрты раз і працягнецца да 23 снежня. На ўчастку ад вуліцы Сянкевіча да Ліповай размешчана больш за 70 гандлёвых дамкоў, натхнёных падляшскай «Краінай адкрытых вакенніц». Павялічана колькасць ілюмінацый, даданыя новыя 3D-дэкарацыі, каруселі і ажно 200 ялінак.

На кірмашы праходзяць канцэрты калядных песень, майстар-класы, конкурсы і штодзённае адкрыццё вакенца гарадскога адвэнт-каляндара. Таксама працуюць Калядная Пошта для дзяцей і Салодкая Хатка, дзе праводзяцца пернікавыя майстар-класы. Створаны ўсе ўмовы, каб наведвальнікі маглі падрыхтаваць падарункі для сваіх блізкіх, скарыстаўшыся спецыяльнымі святочнымі стэндамі і майстар-класамі.

Адпаведна працуюць і кропкі з гарачым харчаваннем. Хаткі-крамкі прывабліваюць разнастайнасцю прадуктаў: ад рэгіянальных прысмакаў і ручных вырабаў да традыцыйных сувеніраў і касметыкі. Усё выглядае прыгожа, пахне выдатна і стварае непаўторны святочны настрой.

Беластоцкі Святочны Кірмаш застаецца адным з самых прыгожых месцаў перадкаляднага часу на Падляшшы.

Гадзіны працы кірмашу:

  • Алея гандлёвая: панядзелак–чацвер 11:00–18:00, пятніца–субота 11:00–20:00, нядзеля 10:00–17:00
  • Гастранамічная зона: панядзелак–чацвер 12:00–20:00, пятніца–субота 11:00–22:00, нядзеля 10:00–20:00

Беларускае Радыё Рацыя