BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Беласток часоў Паўстання 1863 года”

20 верасня ў Беластоку прайшла першая тэатралізаваная вечаровая экскурсія “Беласток часоў Паўстання 1863 года”, якую падрыхтаваў рэканструктар Васіль Калач. Яна грунтавалася на ўспамінах паўстанцкага начальніка горада Адольфа Белакоза, народжонага ў Кватарах пад Свіслаччу.

Васіль Калач

Пра экскурсію кажа Васіль Калач:

-Першая экскурсія менавіта на гэтую тэматыку, сярод беларусаў, дакладна, першая. Проста раней ніхто гэтую тэму не ўздымаў. А Беласток вельмі павязаны з Гародняй, з Вільняй. А людзям цікавая тэма паўстання, таму што шэраговыя экскурсіі, якія мы праводзім, аглядныя, па эпосе Браніцкіх, яшчэ нейкія, збіраюць ад 10 да 20 чалавек. Тут прыйшло шмат людзей, прычым тых, хто раней не прыходзіў на экскурсіі.

Па словах Васіля, вельмі важна было паказаць Беласток вачыма Белакоза:

-Герой сённяшняй экскурсіі – Адольф Белакоз. Ён у рэчаіснасці таксама быў хлапаманам, толькі што дэклараваў на допытах зусім іншае слова.  А па справах ён быў фактычна паплечнікам Каліноўскага, такі ж самы хлапаман. І вось каб выбудаваць нацыянальны міф для беларусаў, з Усходняй Беларусі, захопленай, для камуністаў беларускіх Заходняй Беларусі, яны выбудоўвалі міф Кастуся Каліноўскага.

Удзельнікі, а іх было больш за паўсотню,  пачулі пра дзейнасць паўстанцаў, газету “Мужыцкая праўда”, канспірацыю і падпольныя сувязі, а тэатралізаваны выгляд Васіля Калача ўзнаўляў атмасферу 1863 года.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя