BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Беласток: гульня ў часе і прасторы

17 студзеня Беласток на некалькі гадзін ператварыўся ў горад-гульню: тут прайшла першая у 2026-м годзе пешая гарадская гульня, арганізаваная беларусамі, якія пасля падзеяў 2020 года пераехалі ў Польшчу.

 Удзельнікі рухаліся па маршруце з заданнямі і загадкамі, адкрываючы горад праз яго вуліцы і гісторыі. Арганізатары кажуць, што праект закліканы аб’яднаць беларускую супольнасць і стварыць прастору для знаёмства і камунікацыі.

Аляксей Шота

Пра вынікі гульні кажа адзін з арганізатараў – Аляксей Шота:

-Чаканні былі самыя лепшыя, таму што ўжо пэўны досвед ёсць. Ёсць каманды, якія раней ў такія гульні гулялі. Цікава было тое, што акурат на гэтую гульню запісалася больш новых. Гэтая гульня бясплатная, добрыя падарункі, дзякуючы нашым партнёрам. І людзі могуць паспрабаваць нешта новае.

Аляксей Шота і ўдзельнікі гарадской гульні

Па словах гульцоў, такія спаборы ім вельмі даспадобы:

-Вельмі спадабалася гульня. Для зімняга фармату выдатнае спалучэнне лакацый на вуліцы і ў памяшканні. Крыху даведаліся і пра гісторыю Беластока.

-Фармат цікавы. Гульня цікавая. У заданнях было багата інфармацыі, якой раней не ведаў.

Наступная гульня адбудзецца ў Беластоку 31 студзеня, а аўтары запрашаюць далучыцца да адмыслова створанага для гэтых гульняў тэлеграм-канала https://t.me/walkinbialystok.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя