17 студзеня 2026 года Беласток на адзін дзень ператворыцца ў вялікую пешаходную сцэну: тут стартуе першая гарадская гульня, прыдуманая і арганізаваная беларусамі з Гародні, якія апынуліся ў Польшчы пасля падзеяў 2020 года.

Гэта не проста шпацыр і не звычайны квэст. Гэта — спроба зноў сабраць горад па кавалках: праз вуліцы, дворыкі, гісторыі і выпадковыя сустрэчы. Удзельнікі будуць рухацца пешшу, разгадваць заданні і адкрываць для сябе Беласток так, нібы бачаць яго ўпершыню — і адначасова як горад, які ўжо паспеў стаць сваім.
Кажа адзін з арганізатараў гульні Аляксей Шота:
-Новы год, новыя гульні. На студзень запланаваныя дзве – 17 і 31 студзеня. Надвор’е зараз марознае, але спадзяемся, што на выхадныя стане трошкі цяплей, плюс частка ўзроўняў будзе ў памяшканнях.
Па словах Аляксея Шоты, гульня ў Беластоку таксама нагадае і тую Гародню, у якой ён калісці жыў:
-Мы вырашылі ўзяць екалькі вельмі цікавых кварталаў – вуліцы Ажэшкі, Канапніцкай, Славацкага, Міцкевіча. Падобныя вуліцы, як мінімум, Славацкага, Міцкевіча, Ажэшкі ёсць і ў Гародні. Будзе пару заданняў на сувязі гарадзенска-беластоцкія.

Нагадаем, што гульня нарадзілася ў асяроддзі гарадзенцаў, для якіх Беласток стаў новым домам. Людзі, што страцілі звыклыя маршруты, вырашылі стварыць новыя — у форме гульні, якая вельмі падобная да гульні, якую яны стваралі ў сваім родным горадзе.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






