BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200


Паветранае судна прывезена ў Беларусь у абыход санкцыяў. Гэта абсалютна новы для беларускай авіяцыі тып паветраных суднаў.

Фота: Myfin.by

На гэтым самалёце плануюцца палёты на «курорты паўднёва-ўсходняй Азіі».

Кіраўнік авіякампаніі Ігар Чаргінец пацвердзіў, што ў Менск прыбылі тры самалёты такога тыпу.

Як раней паведамляла Свабода ў сваім сумесным з праектам «Бюро Медыя» расследаванні, Airbus трапіў у Беларусь праз фірму-пракладку, зарэгістраваную ў Гамбіі. Прытым самалёт выраблены ў Еўропе.

Такім чынам, рэжым Лукашэнкі знайшоў спосаб, як абысці санкцыі Еўразвязу, уведзеныя за прымусовую пасадку самалёта 18 траўня 2021 году.

На гэты момант плануецца запуск толькі аднаго самалёта, але да канца году на маршруты выйдуць астатнія два.