Авіякампанія прадае квіткі па тарыфе «Прома» са зніжкай 50% на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы з Менска, Гомеля і Берасця.
Акцыя праводзіцца з 22 па 24 лістапада. Квіткі можна купіць для падарожжа па 29 сакавіка 2025 года ўключна. Па акцыі ёсць, напрыклад, квіткі ў Стамбул ці Тбілісі. Зніжка дзейнічае і на трансферныя рэйсы (там акцыя да 30 лістапада). Купіць квіткі можна на сайце belavia.by, у офісах продажаў і ў агентаў. Колькасць квіткоў абмежавана. Квіткі, набытыя па тарыфе «Прома», нельга вярнуць ці абмяняць.