BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Белавія» адмяніла яшчэ два рэйсы ў Тэль-Авіў

Авіякампанія “Белавія” абвясціла пра адмену яшчэ двух рэйсаў у Тэль-Авіў.

Самалёт авіякампаніі "Белавія".

Як паведамілі ў авіякампаніі, у Ізраілі працягнулі закрыццё паветранай прасторы для замежных перавозчыкаў да 16 сакавіка.

У сувязі з гэтым адмяняюцца рэйсы «Белавія» ў Тэль-Авіў, запланаваныя на 12 і 15 сакавіка.

Пасажыры скасаваных рэйсаў могуць вярнуць грошы за білеты па месцы іх набыцця, удакладнілі ў авіякампаніі.

Раней «Белавія» таксама паведаміла пра адмену палётаў у Дубай да 28 сакавіка.