З 8 студзеня “Белавія” аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Менска ў Ізраіль, Тэль-Авіў.

Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень – у чацвер і нядзелю. Вылет з Менска – у 7:10, прыбыццё ў Тэль-Авіў – у 12:20. Зваротны рэйс з Тэль-Авіва – у 13:15, прыбыццё ў Менск – у 20:40. Працягласць палёту складзе 6 гадзін 10 хвілін туды і 6 гадзін 25 хвілін у зваротным напрамку.
Рэйсы будуць выконвацца на камфартабельных самалётах “Боінг 737-8”, з салонам бізнес-класа. Кошт білетаў у адзін бок – ад 670 рублёў, паведамляе авіякампанія.






