BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Белавія” адновіць рэйсы ў Запаляр’е

“Белавія” зноў пачне выконваць прамыя рэйсы па маршруце Менск — Мурманск з 29 траўня. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве транспарту Мурманскай вобласці, піша onliner.by.

Фота: travel.visit-tour.by

Самалёты будуць вылятаць з Беларусі па чацвяргах у перыяд з 29 траўня па 18 верасня. Час у дарозе складзе 2 гадзіны 40 хвілін. Білеты ўжо паступілі ў продаж. Палёт у адзін бок абыдзецца ў 409 рублёў — і, мяркуючы па сайце «Белавія», на найбліжэйшыя даты месцаў засталося зусім мала.

Авіякампанія пачала лятаць у Мурманск у траўні 2023 года, але ў верасні 2024 года прыпыніла рэйсы на зімовы перыяд.

У Мурманск і вобласць едуць “лавіць” паўночнае ззянне. Таксама з Мурманска турыстам прапануюць экскурсію з выхадам у мора, дзе можна сустрэць кітоў.