Авіякампанія «Белавія» плануе адкрыць новы маршрут з Менска на в’етнамскі востраў Фукуок — яшчэ адно папулярнае трапічнае месца ў Азіі. Гэта адбылося пасля таго, як кампанія набыла шырокафюзеляжныя самалёты Airbus А330-200 і ўжо пачала на іх палёты на кітайскі востраў Хайнань, піша «Анлайнер».

Прамыя рэйсы на Фукуок стартуюць з 12 кастрычніка, а туры будуць доўжыцца каля 10-11 начэй. Кошт паездкі на двух чалавек пачынаецца ад 2800 даляраў з уключаным сняданкам, а за пяцізоркавы гатэль прыйдзецца заплаціць каля 3400 даляраў.
Кансалідатар рэйса – «Аэрабелсэрвіс».






