BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Белавія” часова адмяніла рэйсы з Гомеля і Берасця ў Маскву

Авіякампанія “Белавія” часова адмяніла рэйсы з Гомеля і Берасця ў Маскву, а таксама з Гомеля ў Санкт-Пецярбург і Маскву.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала “ОтВінта”, прычынай з“яўляюцца праблемы з тэхнічным абслугоўваннем самалётаў. Паводле крыніц канала, два самалёты, якія належаць нацыянальнаму авіяперавозчыку, знаходзяцца на тэхнічным абслугоўванні, яшчэ адзін абслугоўвае выезд хакейнай каманды “Дынама-Мінск”.

Гэта значыць з 13-ці самалётаў Belavia зараз, па сутнасці, выбыла тры, то бок чвэрць усяго авіяцыйнага парку. У “Белавія” ніяк не каментавалі сітуацыю.

Беларускае Радыё Рацыя