Авіякампанія «Белавія» пачала падрыхтоўку да святкавання свайго 30-годдзя, якое адзначаецца 5 сакавіка. У межах юбілейных мерапрыемстваў перавозчык на працягу месяца будзе прапаноўваць авіяквіткі па тарыфе «Прома» са зніжкамі да 50%.

Скарыстацца акцыйнымі квіткамі можна будзе для палётаў да 24 кастрычніка 2026 года.
Першыя квіткі са зніжкай ужо даступныя на рэйсы туды-назад па напрамках Менск — Кутаісі і Менск — Мурманск.






