“Белавія” на суткі падоўжыла акцыю па распродажы квіткоў, паведамляе тг-акаўнт кампаніі.

Квіткі па тарыфе “прома” на ўсе рэгулярныя рэйсы прадаюцца за 24 еўра. Акцыя будзе працягвацца да 23:59 18 студзеня.
Зранку 17 студзеня “Белавія” абвясціла акцыю па распродажы квіткоў. Але пасля яе пачатку сайт кампаніі працаваў з перабоямі. У “Белавіі” патлумачылі, што гэта была першая акцыя на новым “рухавічку” для браніравання квіткоў і ён не справіўся з наплывам ахвочых. Праблемы былі выпраўленыя, а саму акцыю працягнулі, каб купіць квіткі маглі ўсе ахвочыя.