Грузія змяніла правілы ўезду для турыстаў. З 1 студзеня ўсе замежнікі, якія ўязджаюць у краіну, абавязаныя мець дзейную медыцынскую страхоўку або поліс страхавання ад няшчасных выпадкаў.

Авіякампанія «Белавія» паведаміла, што не будзе дапускаць на рэйсы ў Грузію пасажыраў, якія не маюць неабходнай страхоўкі.
Арыгінал страхавога поліса (у папяровай форме) трэба прад’явіць падчас рэгістрацыі на рэйс. Дакумент павінен быць аформлены на грузінскай або англійскай мове і пакрываць увесь перыяд знаходжання ў Грузіі, уключна з датамі прыбыцця і ад’езду.
Новыя правілы будуць ужывацца і да пасажыраў рэйса B2-735, які вылятае з Менска ў Тбілісі ўначы 31 снежня.






