Авіякампанія «Белавія» будзе лётаць з Гомеля ў два маскоўскія аэрапорты: «Унукава» і «Шарамеццева». Да гэтага рэйсы выконваліся толькі ва “Унукава”.
Частата рэйсаў не зменіцца: іх па-ранейшаму будзе 5 за тыдзень. Самалёты будуць лятаць ва «Унукава» па аўторках, пятніцах і нядзелях, у «Шарамеццева» – па панядзелках і чацвяргах, паведамляе прэс-служба «Белавія».
Раней паведамлялася, што з 22 сакавіка “Белавія” запускае прамыя рэйсы з Гомеля ў Санкт-Пецярбург.