Авіякампанія «Белавія» паведаміла 26 студзеня пра часовую недаступнасць аперацый па афармленні, змене і вяртанні авіябілетаў, а таксама па набыцці дадатковых паслуг ва ўсіх каналах продажу.

Праблемы назіраюцца як на сайце, так і ў офісах, і ў агентаў. Прычына — «маштабны тэхнічны збой у сістэме браніравання Leonardo» (расейская кампанія «Сірэна-Трэвел»).
Беларускае Радыё Рацыя






