З-за ўмоў надвор’я нацыянальная авіякампанія Беларусі змяніла расклад рэгулярных і чартарных рэйсаў.

27 студзеня раніцай аэрапорт Шарамецева ў расейскай сталіцы Маскве быў часова закрыты для самалётаў, а прылёты і вылеты ў гомельскім аэрапорце на гэты час таксама прыпыніліся. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да скасавання і пераносу шэрагу рэйсаў. Напрыклад, пасажырам скасаваных рэйсаў «Менск-Шарамецева-Менск» прапанавалі забраняваць месцы на іншых рэйсах пазней або пералёт у аэрапорт «Унукава». Калі нехта з пасажыраў хоча вярнуць квіткі за скасаваныя рэйсы з/у Шарамецева, ім трэба звярнуцца ў пункт аплаты.
Прычынай прыпынення працы маскоўскага аэрапорту Шарамецева часта бывае не непагадзь, а ўкраінскія дроны, якія атакуюць Маскву ў адказ на пастаянныя расейскія ракетныя ўдары па Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя






