Авіякампанія “Белавія” паведаміла пра затрымкі самалётаў на рэйсе “Менск-Дубай-Менск” з-за абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе.

“У сувязі з абмежаваннямі выкарыстання паветранай прасторы ў некаторых раёнах Блізкага Усходу 26 кастрычніка былі кропкавыя затрымкі па маршруце Менск – Дубай – Менск”, – паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі, удакладніўшы, што гэта адбылося ў рамках часовага закрыцця паветранай прасторы Ірана.
У цяперашні час палёты ў рамках гэтага рэйса выконваюцца “штатным рэжыме”.