BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Белавія» працягне выконваць рэйсы ў Дубай пасля атакі Ірана

“Белавія” прадоўжыць выконваць рэйсы ў Дубай і назад пасля іранскага нападу на амерыканскую ваенную базу ў Катары, з-за якой Катар, Кувейт, Бахрэйн і ААЭ часова закрывалі сваю паветраную прастору.

На дадзены момант усе абмежаванні зняты, і авіякампаніі аднаўляюць палёты.

“Белавія” таксама плануе прадоўжыць палёты ў Дубай па змененым маршруце, гарантуючы пасажырам поўную бяспеку.

“Авіякампанія працягвае сачыць за сітуацыяй і гатова скарэкціраваць расклад палётаў пры першай неабходнасці”, – заяўляе “Белавія”.