“Белавія” працягнула чартары з Гомеля ў Турцыю. Самалёты будуць лятаць з абласнога цэнтра ў Анталлю да 3 лістапада.
Чартарныя рэйсы беларускай авіякампаніі з абласных цэнтраў пачалі выконвацца з траўня. У Анталлю падчас турсезона можна было патрапіць з Берасця, Гомеля і Віцебска.
Ці будуць працягнутыя чартары з двух іншых абласных цэнтраў, у «Белавія» не паведамілі.