BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Белавія” вывезла 2360 турыстаў з краін Блізкага Усходу

З канца лютага “Белавія” здзейсніла 11 вывазных рэйсаў у краіны Блізкага Усходу і вярнула ў Беларусь 2630 чалавек.

Самалёт “Белавіі” / @belavia_official

З Дубая былі арганізаваны 8 рэйсаў, якімі выехалі 1865 пасажыраў. Рэйсам з Дохі ў Менск вярнуліся 190 чалавек. Два рэйсы з Салалы перавезлі ў Менск 305 турыстаў.

Рэгулярныя рэйсы ў Дубай прыпыненыя да 28 сакавіка з-за адклікання слотаў і дазволаў авіяцыйнымі ўладамі Дубая.