BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Белавія» запускае палёты з Берасця ў Маскву

Пачатак палётаў — 3 красавіка, а пералёт з Берасця ў сталіцу Расеі зойме ўсяго 1 гадзіну 45 хвілін.

Рэйсы па маршруце Берасце — Масква (Шарамеццева) — Берасце будуць выконвацца два разы на тыдзень: па серадах і суботах, на паветраным судне Embraer-175 з салонам эканом- і бізнэс-класу.

Расклад:

вылет з Масквы — у 13.45, прылёт у Берасце — у 15.40
вылет з Берасце — у 16.35, прылёт у Маскву — у 18.20

Білеты: ад 46 еўра ў адзін бок і ад 85 еўра туды-назад

Апошнім часам «Белавія» значна пашырала геаграфію палётаў у Расею пасля таго, як атрымала ў маі 2021 года бан на палёты ў Еўропу.