Людзі пенсійнага ўзросту з Беларусі і Украіны атрымалі магчымасць пазнаёміцца са славутасцямі сталіцы Польшчы – Варшавы на бясплатных экскурсіях, якія арганізавала дабрачынная арганізацыя «Дар лёсу».

Гаворыць магістр кіравання інавацыйнымі праектамі ў сферы турызма і гасціннасці Вольга Пашковіч:
-Пенсіянеры ў самым такім нявыгадным становішчы апынуліся і ім цяжка і з мовай, і дайсці кудысьці, і маршруты не ўсе пад іх падыходзяць. Таму я распрацавала менавіта пад патрэбы пенсіянераў, для людзей з цяжкасцямі перасоўвання.
Па словах Вольгі Пашковіч, заяўкі пенсіянераў на далейшыя маршруты правядзення экскурсій вітаюцца. Чарговая плануецца па Кракаўскім прадмесці, вярнуцца ў Лазенкі, там шмат што ёсць пабачыць, таксама быў запыт на квэст у лесе.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя, Варшава






