BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бязвізавы рух стаў карыстацца ўдвая меншым зацікаўленнем

Сёлета Беларусь па бязвізе наведалі амаль удвая менш жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы, чым за папярэдні год.

Фота: gpk.gov.by

З 26 снежня 2023 года па 30 снежня 2024-га Беларусь па бязвізе наведалі 220 533 жыхары Латвіі, Літвы і Польшчы, у той час як за супастаўны папярэдні перыяд (іх было 418 056 чалавек, піша агенцтва «Позірк». Такім чынам, за год колькасць грамадзян (у выпадку Латвіі — грамадзян і неграмадзян) гэтых краін, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам для наведвання Беларусі, зменшылася прыкладна ў 1,9 разу. Найбольш заўважна знізілася колькасць грамадзян Літвы, якія наведваюць Беларусь. За апошні год іх колькасць скарацілася прыкладна ў 2,7 разу.

Бязвізавы рэжым для наведвання Беларусі дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года — для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня сёлета ўлады Беларусі распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.