BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 10 рэгіёнаў Расеі гатовы запусціць авіярэйсы ў Беларусь

Загрузка на авіярэйсах, якія курсіруюць паміж Беларуссю і Расеяй, складае ў цэлым 90 працэнтаў, паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Алег Андрэйчык, перадае Sputnik.

Фота: ato.ru

“Сёння ў РФ 90 суб’ектаў, і, вядома, хацелася, каб Беларусь была максімальна звязана з імі. Зрабіць гэта адразу немагчыма, мы над гэтым працуем”, – адзначыў Андрэйчык.

Цяпер з Менска, Берасця і Гомеля пасажырскія самалёты лятаюць у Маскву, Санкт-Пецярбург, Мурманск, Архангельск, Калугу, Чарапавец, Калінінград, Махачкалу, Уфу, Казань, Самару, Екацярынбург, Перм, Чэлябінск і іншыя гарады.

Прапрацоўваецца запуск новых рэйсаў у рэгіёны Сібіры: Барнавул, Омск, Томск, Цюмень, а таксама з Ніжневартаўска ў Беларусь.