Больш за 100 аўтобусаў стаяць на беларуска-польскай мяжы. Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 панядзелка наступныя звесткі.

На пагранпераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаіць 113 аўтобусаў і 1345 легкавых аўтамабіляў. Апошнія дні фіксуецца рост аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу чэргаў з аўтобусаў няма, стаіць 20 легкавікоў і 150 грузавікоў. У Беняконях чэргаў з аўтобусаў таксама няма, стаіць 10 легкавікоў і 350 фур. На латвійскай мяжы ў Грыгараўшыне чэргаў з легкавых аўто і аўтобусаў няма, стаяць 320 фур.
Беларускае Радыё Рацыя