Больш за 150 легкавушак і 60 аўтобусаў чакаюць уезду ў Польшчу з Беларусі. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.
«У польскі Цярэспаль (Брэст) на дадзены момант чакаюць больш за 150 адзінак легкавога транспарта і 60 аўтобусаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Самы загружаны маршрут у Еўразвяз для фур праходзіць праз польскі пункт пропуску Кукурыкі (Казловічы) – 900 аўто. Кантрольныя службы Польшчы за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю 53% вялікагрузаў.
Перад літоўскімі Мядзінінкаем (Каменны Лог) і Шальчынінкаем (Беняконі) сабралася 420 і 730 грузавікоў, іх супрацоўнікі за суткі прынялі 11% і 36% транспарту ад нормы адпаведна.
Перад латвійскім пунктам пропуску Патэрніекі (Грыгараўшчына) фіксуецца больш за 630 фур. Латвійскі бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 55% аўто.