BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 1,9 тыс. фур чакаюць уезду ў Еўразвяз

Больш за 1,9 тыс. фур чакаюць уезду ў Еўразвяз. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

«З пятніцы колькасць грузавых аўто, якія чакаюць уезду ў Еўразвяз, павялічылася з 1660 да 1940 адзінак. Самым загружаным маршрутам з’яўляецца пункт пропуску “Мядзінінкай” (сумежны “Каменны Лог”), тут за два дні ў Літву заехала 13% транспарту ад нормы. Праз літоўскі “Шальчынінкай” (сумежны ”Беняконі”) на тэрыторыю ЕЗ уехала 48% велікагрузаў», — паведамілі ў пагранічным ведамстве.

Кантрольныя службы Польскага пагранічнага пераходу «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы») прынялі на сваю тэрыторыю 74% грузавога транспарту. Праз адзіны функцыянуючы Латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» (сумежны «Грыгароўшчына») у ЕЗ прайшло 42% фур.

Самы загружаны маршрут у Еўразвяз для легкавікоў праходзіць праз польскі «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»). Праз яго ў Польшчу з пятніцы заехала ўсяго 35% транспарту.

У чарзе на ўезд у Літву знаходзіцца 180 легкавікоў. З пятніцы сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 57% аўто ад нормы.

Па стане на 12.00 перад польскім «Цярэспалем» (сумежны «Брэст») і літоўскім «Мядзінінкаем» (сумежны «Каменны Лог») уезду ў ЕЗ чакаюць 40 і 6 аўтобусаў адпаведна.