BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 20 тысяч беларусаў летась наведалі Тайланд

Тайланд у мінулым годзе неаведала больш за 20 тысяч беларусаў, што больш чым удвая перавышае паказчык папярэдняга года. Гэты рост звязаны з павелічэннем цікавасці да краіны і спрашчэннем візавага рэжыму.

Фота: grmos.ru

З 1 студзеня Тайланд увёў электронныя візы, што спрашчае працэс атрымання дазволу на ўезд. Раней турысты маглі карыстацца візай па прыбыцці на 15 дзён. Галоўная праблема – немагчымасць аплаты электроннай візы карткамі з-за санкцый, але консул Тайланда ў Беларусі спадзяецца на хуткае вырашэнне гэтага пытання.

Адначасова вядуцца перамовы пра запуск прамога авіярэйса з Менска ў Тайланд, што значна спросціць падарожжы і прыцягне яшчэ больш беларусаў у гэты папулярны турыстычны рэгіён.