BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за мільён еўрапейцаў прыехалі без візаў у Беларусь

Памежны камітэт Беларусі падлічыў, колькі турыстаў з еўрапейскіх краінаў прыехала ў Беларусь, карыстаючыся ўведзеным бязвізам. Згодна са звесткамі, што прыводзіць памежнае ведамства Беларусі, з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 004 198 прадстаўнікоў еўрапейскіх краінаў.

Фота: oshmiany.gov.by

Найбольшая колькасць турыстаў прыбыла з Літвы – 576 942 асобы, з Латвіі – 314 934 і з Польшчы – менш за ўсё – 100 977.

Нагадаем, што ў красавіку 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім для грамадзянаў Польшчы, Літвы і Латвіі быў уведзены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі. З 17 ліпеня 2024 года гэты парадак пашырыўся на грамадзянаў яшчэ 35 краінаў Еўропы. У той жа час урады Польшчы, Літвы і Латвіі  заклікалі сваіх грамадзянаў устрымацца ад паездак у Беларусь  ў сувязі высокай рызыкаю затрыманняў і ціску.