




Тут праходзілі падзеі канца снежня 1989 года, калі быў адхілены ад улады Нікалае Чаўшэску, на гэтай плошчы з балкона прамаўляў, натоўп свістаў і крычаў.
На месцы стаіць такі помнік з напісанымі прозвішчамі загінулых у рэвалюцыі 1989 года (не толькі ў Бухарэшце, але і іншых гарадох, Цімісуары).




Найбольшы па кубатуры будынак у свеце. Апошні “Помнік Камунізму у Румыніі”.
З-за яго пабудовы ў часох Чаўшэску выключалі электрычнасць у кватэрах, каб паспець у час. І аўтар на яго фоне.


Трыумфальная Арка “Парыжа поўначы”.

Уваход у найбольшы на свеце музей (скансэн) “Пад адкрытым небам”.


Дошка памяці. Прозвішчы загінулых падчас рэвалюцыі ў 1989 годзе.

Румынія, хаця і праваслаўная краіна, але ў гонар папы Яна Паўла ІІ усталявала памятныя дошкі.


Геалагічны музей ў нацыянальных колерах.


Рубін, агат і іншыя каштоўнасці на грудзі і вушы.


Кафедральны сабор. Уваход у шапікі


Жыллёвыя мары часоў Чаўшэску. І цяпер патрэбныя.

Аздобленыя сучаснымі банерамі.

Легендарная постаць. Улад Дракула. Амаль у кожным сувеніры і кожнай выяве, і ў кожным месцы.


Царква, а за ёй мурашнік. Спалучэнне стыляў ХІХ і ХХ стагоддзяў. Чаўшэску і яго рэжым, у адрозненні ад савецкіх уладаў, не ваявалі з рэлігіяй. У горшым выпадку яе ігнаравалі. Храмы забудоўвалі жылымі дамамі, але не разбуралі.


Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






