BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Будаўнікі завяршаюць капітальную рэканструкцыю пункта пропуску “Бераставіца”

Будаўнікі завяршаюць капітальную рэканструкцыю пункта пропуску “Бераставіца” на беларуска-польскай мяжы. Яго мадэрнізацыя   праходзіла ў рамках дзяржаўнай праграмы. Апошні раз «Бераставіцу» рамантавалі ў 2007 годзе.

Аднак трапіць праз абноўленую «Бераставіцу» ў Польшчу ўсё роўна не атрымаецца. Цяпер на беларуска-польскай мяжы працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — «Берэсце — Тэрэспаль» і адзін грузавы «Кукурыкі — Казловічы». Таксама дзейнічае грузавы чыгуначны пераход.

Польскі бок закрыў пункт пропуску «Баброўнікі», з беларускага боку «Бераставіца», у 2023 годзе пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту, а «Брузгі» былі закрыты восенню 2021 года пасля спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі.