BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Будынкі з якіх вуліц мы часцей за ўсё бачым?

Будынкі з гэтых вуліц мы бачым часцей, чым можна меркаваць. Мо нават часцей, чым дом сваёй бабулі. Бо іх выявы былі размешчаны на беларускіх банкнотах, якія трапляюць жыхарам Беларусі хіба штодзень. У гэтым матэрыяле распавядзем пра гістарычныя аб’екты, якія ў тыя ці іншыя перыяды з’явіліся на беларускіх грошах.

Вароты Менску на вуліцы Кірава ў сталіцы Беларусі ўяўляюць сабой архітэктурны ансамбль у стылі сталінскага ампіру, размешчаны на ўваходзе ў горад з боку чыгуначнага вакзала. Пабудаваныя ў 1947-1952 гадах, яны складаюцца з двух сіметрычных вежаў з гадзіннікам і гербамі. Гэтыя вароты сталі адным з самых пазнавальных сімвалаў Менску.

Архітэктурны ансамбль Плошча Перамогі на праспекце Незалежнасці ў Менску фактычна з’яўляецца цэнтральнай лакацыяй горада, а таксама месцам ушанавання памяці аб загінуўшых у Другой сусветнай вайне.

Нацыянальная акадэмія навук на праспекце Незалежнасці ў Мінску, а дакладней яе асноўны будынак – прэзідыюм, быў пабудаваны ў 1930-х гадах і з’яўляецца адным з ключавых прыкладаў савецкай архітэктуры. Фасад выкананы ў стылі класіцызму з элементамі дэкора, якія падкрэсліваюць навуковы характар установы.

Траецкае прадмесце ў Мінску, паказанае на банкноце з вуліцы Старавіленская, з’яўляецца хіба адной з найбольш пазнавальных частак горада, бо менавіта тут захавалася гістарычная забудова і асаблівы каларыт XIX стагоддзя.

Нацыянальны банк на праспекце Незалежнасці ў Менску. Гэты архітэктурны помнік быў пабудаваны ў 1950-х гадах, выкананы ў стылі сталінскага ампіру і ёсць часткай архітэктурнага ансамбля адной з галоўных магістраляў сталіцы.

Холмская брама ў Берасцейскай крэпасці ў Берасці былі часткай абарончых умацаванняў XIX стагоддзя і сталі сведкамі першых вайны. Брама захавала на сабе сляды абстрэлаў, што надае ёй асаблівую гістарычную адметнасць.

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета на плошчы Парыжскай камуны ў Менску быў пабудаваны ў 1930-х па праекце Іосіфа Лангбарда, ёсць галоўнай опернай пляцоўкай краіны. Яго будынак спалучае элементы канструктывізму і класіцызму, ствараючы ўнікальнае аблічча.

Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў на праспекце Незалежнасці ў Менску адносіцца да 1950-х гадоў. Яго інтэр’еры ўпрыгожаны фрэскамі, люстрамі і мармурам, а залы выкарыстоўваюцца для канцэртаў, выстаў і грамадскіх мерапрыемстваў.

Нацыянальны мастацкі музей на вуліцы Леніна ў Менску. Гэта, пэўна, галоўная мастацкая галерэя краіны была пабудавана ў сярэдзіне XX стагоддзя. У музейных залах тут захоўваюцца шэдэўры беларускай і сусветнай культуры, што робіць яго важным культурным цэнтрам.

Палац спорту на праспекце Пераможцаў ў Менску. Гэты шматфункцыянальны комплекс быў адкрыты ў 1966 годзе. Ён стаў месцам для правядзення шматлікіх спаборніцтваў, канцэртаў і іншых падзей.

Стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі на вуліца Чырвонаармейская ў Менску. Да пераезду ў сучасны будынак менавіта тут доўгі час размяшчалася Нацыянальная бібліятэка. Збудаванне вылучаецца асабліва строгім дызайнам і функцыянальнасцю.

Летні амфітэатр на праспекце Фрунзэ ў Віцебску хіба адзін з найбольш “маладых” аб’ектаў на беларускіх купюрах. Ён быў пабудаваны ў 1988 годзе і стаў сімвалам фестывалю «Славянскі базар».

Палац Румянцавых-Паскевічаў на вуліцы Леніна ў Гомелі быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі на месцы драўлянага замка. Яго ўзвядзенне ў некаторай ступені стала вынікам падзелаў Рэчы Паспалітай, калі расейская імператрыца Кацярына ІІ падаравала горад палкаводцу Пятру Румянцаву.

Мірскі замак на вуліца Чырвонаармейская пабудаваны ў XVI стагоддзі. Замак вядомы сваёй магутнай сістэмай умацаванняў і ўнікальнай архітэктурай. Сёння гэта аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і адзін з найбольш папулярных месцаў сярод турыстаў.

Нясвіжскі замак на вуліцы Ленінская. Гэтая рэзідэнцыя роду Радзівілаў была пабудавана ў XVI стагоддзі і лічыцца жамчужынай беларускай архітэктуры. Палац і навакольны парк — прыклад еўрапейскага мастацтва планіроўкі і будаўніцтва. Унутры знаходзяцца экспазіцыі, прысвечаныя жыццю магнацкага роду. Нясвіжскі палац, як і Мірскі замак, уваходзіць у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікава на вуліца Міронава ў Магілёве. Гэта гістарычны будынак XIX стагоддзя, дзе некалі працаваў Сялянскі пазямельны банк. І менавіта тут некаторы час захоўваўся Крыж Ефрасінні Полацкай.

Камянецкая вежа на вуліцы Леніна. Гэта сярэднявечная вежа, пабудаваная ў XIII стагоддзі, знаходзіцца ў горадзе Камянец. Вежа — адзіны захаваны да нашых дзён элемент абарончага дойлідства таго часу. Сёння гэта архітэктурны помнік і музей, куды прыязджаюць турысты, каб адчуць дух Сярэднявечча.

Спаса-Праабражэнская царква на вуліцы Еўфрасінні Полацкай у Полацку пабудавана ў XII стагоддзі з ініцыятывы святой Еўфрасінні Полацкай. Царква адлюстроўвае раннехрысціянскія і візантыйскія архітэктурныя традыцыі, а ўнутры захаваліся ўнікальныя фрэскі, якія ёсць адным з лепшых прыкладаў сярэднявечнага мастацтва Беларусі.

Нацыянальная бібліятэка на праспекце Незалежнасці ў Менску. Сучасны будынак бібліятэкі быў адкрыты ў 2006 годзе, а ў яе фондах захоўваецца больш за 10 мільёнаў кніг і іншых матэрыялаў.

Такім чынам выглядае, што Менск, а дакладней праспект Незалежнасці ёсь найбольш прадстаўленым на банкнотах месцам Беларусі.

К.С, Беларускае Радыё Рацыя