BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былую каралеўскую сядзібу ў Гародні набыла пратэстанцкая царква «Слова Божае»

Пераможцам аўкцыёну па продажы часткі былой каралеўскай сядзібы Панямунь у Гародні стала царква «Слова Божае» хрысціян веры евангельскай. Пра гэта ў Інстаграме паведаміў яе пастар Віктар Буслаеў.

Фота: ekskursii.by

Царква «Слова Божае» ўтварылася ў Гародні шэсць з паловай гадоў таму. За гэты час колькасць прыхаджан вырасла і царква займела патрэбу ў сваім будынку. Цяпер ёй неабходна 56 тысяч рублёў для аплаты аўкцыёну. Фінансы патрэбныя і для рамонту сядзібы. Віктар Буслаеў абвясціў збор грошай.

Праданы дзяржавай будынак прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю — пакупніку дазволена размяшчаць там культурна-асветніцкую ўстанову. Царква будзе выкарыстоўваць будынак для правядзення служэнняў, таксама пры ёй працуе нядзельная школка.

Летні палац караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Панямуні пабудаваў у 1771 годзе ў стылі позняга барока італьянскі архітэктар Джузэпэ Сака. Там месцілася загарадная рэзідэнцыя апошняга караля Рэчы Паспалітай.