BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаканне на межах: аўтобусам да Вільні — 12 гадзін, машынай да Варшавы — 16

На межах Беларусі і краінаў Еўразвязу захоўваюцца шматгадзінныя чэргі. Аднак кіроўцы і пасажыры заўважаюць, што сітуацыя заўважна палепшылася ў параўнанні з тым, што адбывалася тыдзень таму. 

На праходжанне мяжы па дарозе з Менска да Вільні аўтобусам сёння, 8 верасня,  спатрэбіцца 12 гадзін. Цікава, што аўтамабілі ў дадзены момант праходзяць кантроль на мяжы нашмат хутчэй. Аўтобусам з Менска да Варшавы сёння можна дабрацца недзе за суткі. З іх 16 гадзін давядзецца правесці на мяжы. З аўтамабілямі сітуацыя тая ж.

На ўезд у Беларусь з Літвы і з Польшчы чэргаў практычна няма, кантроль на мяжы займае некалькі гадзін.

Беларускае Радыё Рацыя