BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму асушаныя балоты на Падляшшы неабходна затапіць

Польскія даследчыкі ў Journal of Environmental Management адзначаюць, што асушаныя балоты ў басейне Нёмана, у тым ліку на Падляшшы, становяцца вялікай крыніцай выкідаў парніковых газаў. Навукоўцы заклікаюць вяртаць вадаём на тарфянікі, каб змякчыць наступствы зменаў клімату ў рэгіёне.

Фота: sb.by

Прадстаўнік Альянсу «Зялёная Беларусь» Уладзіслаў Шумак станоўча ацэньвае такія прапановы і прыводзіць прыклад Беларусі:

-Быў праект па балоту Дзікаму, якое знаходзіцца на мяжы Белавежскай Пушчы. Натуральным чынам балота можа аднавіцца за 25 гадоў. А калі выкарыстоўваць спецыяльныя тэхналагічныя падыходы, перастаць праводзіць там распашку, або перастаць адпампоўваць так званую лішнюю ваду, то такім чынам балота можна вярнуць да натуральнага стану нават за 12 – 15 год.

Па словах эксперта, пасля асушэння тарфянікі не толькі перастаюць акумуляваць вуглярод, але і пачынаюць выдзяляць значныя аб’ёмы CO₂ і метану. Даследаванні паказваюць, што ў басейне Нёмана сярэднія выкіды CO₂ з асушаных балот складаюць: Беларусь — 11,3 млн тон у год, Літва — 9,7 млн, Польшча — 0,46 млн, Калінінградская вобласць РФ — 0,037 млн.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя