Па стане на 08:00 на пераходзе «Брэст» чаргі з легкавых аўтамабіляў няма, стаяць чатыры аўтобусы, паведамляе Памежны камітэт.

Вялікая чарга там узнікла месяц таму, 3 чэрвеня, калі колькасць машын перавысіла 1000, а часам даходзіла да 2400. Толькі апошнія дні яна стала змяншацца. Учора ў гэты час было 446 легкавікоў.
На латвійскай мяжы чэргаў няма.
На літоўскай мяжы ў «Беняконях» таксама няма, а ў «Каменным Логу» стаяць 50 легкавых машын і чатыры аўтобусы.






