BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Па стане на 08:00 аўторка на пераходзе «Брэст» стаяла сем легкавых аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.

Перад праваслаўнымі Калядамі колькасць легкавікоў на мяжы з Польшчай значна вырасла і амаль дасягала 2000. У нядзелю раніцай было 855, у панядзелак — 355.

Чэргаў на выезд на літоўскай мяжы няма.