Цэнтр татарскай культуры ісламу ў Сухаволі адкрыты для вернікаў, турыстаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай татар у Польшчы.

Цяпер Цэнтр працуе штодня, акрамя панядзелкаў. Па выставачных і малельных залах наведнікаў правядзе захавальнік экспазіцыі — спадар Ясэр:
– Калі прыязджаюць у Сухаволю турысты, то яны прыходзяць да нас і мы запрашаем іх у мячэць. Спачатку даём агульнаю інфармацыю, а затым аглядаем фотаздымкі, на якіх гісторыя жыцця татараў. Затым я частую гасцей смачнай гарбатай. Запрашаем да нас.
Наведвальнікі Цэнтра татарскай культуры ісламу ў Сухаволі могуць пабачыць дзве пастаянныя выставы і калекцыю мастацкай каліграфіі, азнаёміцца з часопісамі і кнігамі пра татарскую культуру. Асаблівую цікавасць уяўляе фотагалерэя татарскіх сем’яў, што жывуць у Сухаволі. На тэрыторыі комплексу таксама разбіты сад з фантанам для адпачынку.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя






