Чэргі на беларуска-польскай мяжы захоўваюцца. У пачатку кастрычніка на адзіным памежным пераходзе ў Берасці было практычна пуста. Сёння колькасць машын, якія чакаюць праверкі, вагаецца ад 800 да 900.

Час чакання перавышае 1,5 сутак. Раніцай 25 кастрычніка ў Польшчу ўязджаюць машыны, якія сталі ў чаргу ўвечары 23 кастрычніка.
У зваротным кірунку мяжа выглядае менш загружанай. Ёсць чарга з аўтобусаў, але машын перад шлагбаўмам на памежным пераходзе ў Тэрэспалі ў гэты момант няма.






