BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэргі на межах Беларусі і ЕЗ не знікаюць

Чэргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз не змяншаюцца: на 10-ю гадзіну раніцы 10 красавіка ў чэргах на межах з краінамі ЕЗ агулам стаялі 3022 транспартныя сродкі, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.

На 10:00 уезду ў Еўразвяз чакалі 2440 грузавікоў, больш за ўсё — на беларуска-польскай мяжы:

  • 1100 фураў — Кукурыкі — Казловічы (Польшча),
  • 510 фураў — перад пунктам пропуску Меднікі — Каменны Лог (Літва),
  • 420 фураў — Салечнікі — Беняконі (Літва),
  • 410 фураў — Грыгораўшчына — Патэрніекі (Латвія).

Чэргі легкавікоў захоўваюцца толькі на ўезд у Польшчу. На беларускай тэрыторыі перад пунктам пропуску Берасце — Тарэспаль на 10-ю раніцы стаялі 570 легкавікоў і 12 аўтобусаў. На ўезд у Літву і Латвію чэргаў на гэты час не зафіксавалі.

Як вынікае з статыстыкі папярэдніх дзён, чэргі працягваюць расці.