BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэргі на мяжы Беларусі з Еўразвязам

Ілюстрацыйнае фота.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску “Брэст” па стане на раніцу ў чарзе стаяць 35 аўтобусаў і 400 легкавікоў. Такой інфармацыяй падзяліўся Дзяржаўны памежны камітэт.

У Казловічах стаіць 300 грузавікоў.

Чэргі з легкавых машын захоўваюцца і на пунктах пропуску на мяжы з Літвой: у “Каменным Логу” стаяць 210 аўто і 6 аўтобусаў, 750 грузавікоў.

У Беняконях — 100 легкавікоў і 940 грузавікоў. Пры гэтым чэргаў з аўтобусаў няма.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма зусім. Стаіць 315 грузавікоў.