BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэргі на мяжы на выезд з Беларусі ў краіне ЕЗ зменшыліся

У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 8:00 аўторка стаялі 28 аўтобусаў і 240 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

Учора ў гэты час было 52 аўтобусы, а на мінулым тыдні лічба даходзіла да 70.

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 650 грузавікоў і 80 легкавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма. У Каменным Логу — 130 легкавікоў і 570 грузавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.